114
Па тэлеграм-каналах гомельскіх школ распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што “жарты на чыгунцы могуць прывесці да адкрыцця крымінальнай справы”. У паведамленні адзначаецца, што любое ўмяшальніцтва ў дзейнасць чыгуначнага транспарту незаконнае і падпадае пад крымінальную і адміністрацыйную адказнасць.
Выбух на чыгунцы ў Калодзішчах адбыўся 5 кастрычніка гэтага году. Праз 10 дзён пасля здарэння ў школьных чатах стала распаўсюджвацца інфармацыя пра катэгарычную забарону адносна ўздзеяння на аб’екты інфраструктуры чыгуначнага транспарту, забараняецца класці на чыгунку староннія прадметы ці распаўсюджваць ілжывыя паведамленні пра “тэрарыстычныя акты, якія рыхтуюцца на чыгунцы”.