161
З 21 жніўня больш не трэба прыходзіць за талонамі для планавых аглядаў дзяцей у паліклініку. Цяпер запісацца можна будзе па тэлефонах рэгістратуры ці праз сайт Талон.бай. Званіць можна з 8 раніцы. «Прыходзіць у паліклініку за талонамі цяпер не трэба», – паведамляюць мясцовыя выданні.
«Штодзень» пісаў, што бацькі пачалі наракаць на вялізныя чэргі ў мясцовую паліклініку ў пачатку жніўня, калі пачаліся планавыя агляды дзяцей перад новым вучэбным годам. Запісвалі відэа і пісалі ў каментах, што ўстанова – замалая і ў ёй адсутнічаюць спецыялісты. Рэакцыі тады ад уладаў публічнай не было, але цяпер, як бачна, яны ўсё ж запланавалі змены.