Пасля прымусовага лячэння былога намесніка Веткаўскага райвыканкама зноў будуць судзіць

by homieldays

Суд адбудзецца ў закрытым рэжыме 21 чэрвеня. Былога намесніка Веткаўскага райвыканкама Сяргея Заблоцкага абвінавачваюць у перавышэнні ўлады ці службовых паўнамоцтваў і атрыманні хабару. Гаворка ідзе пра справу аб гандлі небяспечнай кармавой дабаўкі для быдла “Зеол 3”. Дабаўкі рабілі ў прыватнай кампаніі ў Расеі і дастаўлялі ў Беларусь. Паводле інфармацыі генеральнай пракуратуры, кошт асноўнага кампаненту сумесі складаў 3 капейкі за кілаграм, а ў Беларусі цана ўжо падвышалася да 7 рублёў за кілаграм.

 

У чэрвені 2023 суд у Гомелі вынес прысуд па справе гандлю кармавой дабаўкі “Зеол 3”. Тады пецярых фігурантаў справы, сярод якіх супрацоўнік інстытута, генеральны дырэктар малакаперапрацоўчага заводу і вядучы спецыяліст па сельскай гаспадарцы, накіравалі ў калонію. Абвінавачаныя былі пакараныя пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7,5 да 9,5 год. Аднак экс-намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама, як паведамляла пракуратура, быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў сувязі з псіхічным захворваннем, якое ў яго ўзнікла падчас расследавання.

Цяпер суд Чыгункачнага раёна зноў разгледзець справу былога намесніка Веткаўскага райвыканкама Сяргея Заблоцкага.

Сяргея Заблоцкага прызначылі на пасаду намесніка старшыні Веткаўскага раёна ў сакавіку 2020 года. Да прызначэння на пасаду першага намесніка працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png