Пасля настаўнікаў “Рускі дом у Гомелі” узяўся за бібліятэкараў

Нядаўна “Штодзень” ужо пісаў пра тое, як ідэалагічна прамываць мазгі ў Ніжні Ноўгарад вазілі гомельскіх настаўніках. Тады мы даведаліся, што пад “курсамі павышэння кваліфікацыі” маюцца на ўвазе не толькі тыя самыя прафесійныя курсы, але яшчэ і тое, што ў Расеі беларускіх настаўнікаў вучылі правільна падаваць ідэалогію і вазілі на “культурныя мерапрыемствы”, падчас якіх папулярызавалі ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны.

І вось настаўнікі вярнуліся. І цяпер “Рускі дом у Гомелі” выдаў навіну пра тое, што зараз на тыднёвыя “курсы павышэння кваліфікацыі” адправілі 8 маладых бібліятэкараў з Гомеля.

У праграме такога прафнавучання значацца “навучанне ў галоўным кнігасховішча Расеі, экскурсіі, музеі, галерэі і кавярні і пражыванне ў лепшых гатэлях Масквы”.

Нагадаем, сёння ў Расеі, гэтак жа, як і ў Беларусі, актыўна перапісваюць падручнікі гісторыі, асабліва тыя іх старонкі, якія звязаныя з Украінай. У новыя кнігі па гісторыі, па якіх ужо ў гэтым навучальным годзе будуць вучыць расейскіх школьнікаў, ужо ўпісалі раздзелы з апраўдваннем вайны Расеі супраць Украіны.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса