Паплечнікі Эдуарда Лобава збіраюць подпісы за наданне яму звання Героя Украіны

Гомельскі сябар Эдуарда Лобава Андрусь Цянута звяртае ўвагу на петыцыю, якую напісаў камандзір загінулага малодшы сяржант Іван Завершинський. У сваім звароце да прэзідэнта Украіны ўкраінскі вайсковец напісаў, што “Эдуард Лобаў, які ад пачатку расейскай агрэсіі абараняў Незалежнасць Украіны ды жыцці мірных жыхароў, заслугоўвае атрымаць украінскае грамадзянства ды найвышэйшую дзяржаўную ўзнагароду – Герой Украіны”.

Беларускіх добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў пад Вуглядарам, атрымаўшы смяротнае раннене ад аскепка танкавага снараду. “У сваім апошнім баі Эдуард Лобаў сваімі дзеяннямі выратаваў маё жыццё”, — адзначае ў петыцыі камандзір загінулага Іван Завершинський.

Да гэтага героя Украіны ў 2017 годзе атрымаў гомелец Міхаіл Жызнеўскі, які адным з першых загінуў на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасці. А таксама ў 2022 годзе званне Героя Украіны атрымаў пасмяротна беларус Аляксей Скобля, які загінуў, калі прыкрываў адыход сваіх салдат пад Кіевам.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары