Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў гомельскім СІЗА

Андрэй Шарэнда паведамляе ў сваіх сацсетках пра тое, што палітзняволеную берасцейскую грамадскую дзяячку Паліну Шарэнду-Панасюк змясцілі зноў у гомельскае СІЗА-3 па вуліцы Кніжнай.

«Паліна нарэшце знайшлася. Не ведаем, колькі доўжыўся чарговы этап, але Паліна ізноў у СІЗА-3 Гомеля. У бліжэйшыя некалькі месяцаў Паліну чакае новы «суд», да якога яна будзе знаходзіцца там. Падтрымайце Паліну Паштоўкай! Гэта сапраўды вельмі важна! СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Шарэнда-Пансюк Паліна Сяргееўна», – звяраецца да беларусаў муж палітзняволенай.

Грамадская дзяячка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк Была брутальна затрыманая 3 студзеня 2021. Ёй выставілі абвінавачванні паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія ўварваліся да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). За гэтыя артыкулы Паліну асудзілі на 3 гады. Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцар, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск, збіццё.

6 жніўня 2023 года Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю, але супраць яе адкрылі новы крымінальны артыкул за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. 9 кастрычніка 2023 г. суддзя Рэчыцкага раённага суда Станіслаў Іванюценка агучыў вырак: 1 год і 3 дні калоніі.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары