Палітвязні ў абмен на крымінальнікаў

Лідар чавістаў Нікалас Мадура (злева) і прэзідэнт Сальвадора Найіб Букеле (справа). Фота: www.elmundo.es

Прэзідэнт Сальвадора Наіб Букеле прапанаваў прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура заключыць гуманітарнае пагадненне: Каракас вызваляе 252 палітвязні, у замен 252 венесуэльцы, што ўтрымліваюцца ў сальвадорскіх турмах, вяртаюцца на радзіму. Гаворка пра асоб, што абвінавачваюцца па крымінальных артыкулах (забойствы, гвалт) і падазраюцца з сувязях з групоўкай Tren de Aragua. Іх дэпартавалі ЗША і прыняў Сальвадор (атрымаўшы, па дадзеных Associated Press, 6 млн. долараў за размяшчэнне ў сваіх турмах дэпартаваных тэрмінам на 1 год).

Сярод палітзняволеных у Венесуэле не толькі незадаволеныя рэжымам Мадура прадстаўнікі мясцовай апазіцыі, але і грамадзяне ЗША, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Чэхіі, Дамініканы, Аргенціны, Балівіі, Ізраіля, Гаяны, Галандыі, Ірана, Калумбіі, Лівана, Мексікі, Перу, Пуэрта-Рыка, Чылі, Эквадора, Уругвая і нават Украіны.

Гэтым жэстам вядомы выкарыстоўваннем даволі жорсткіх метадаў у барацьбе са злачыннасцю Букеле хацеў падкрэсліць, што ў Сальвадоры няма пераследу па палітычных матывах. У свой час Мадура сцвярджае, што затрыманыя венесуэльцы – звычайныя, не звязаныя са злачынным светам, асобы – утрымоўваюцца фактычна ў канцэнтрацыйных лагерах.

Пакуль гэта не афіцыйны дакумент, а толькі допіс у Х. Але заява ўжо актыўна абмяркоўваецца праваабарончымі арганізацыямі, якія аднолькава заклапочаны парушэннямі правоў у кожнай з краін.

Штодзень

Related posts

У Гомелі працягнуць адбіраць безгаспадарныя дамы

Амаль год Гомельскі тэатр лялек дзейнічае без дырэктара

Прафсаюз адукацыі Гомельшчыны ганарыцца Пагоняй