Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Гомельшчыны расцягваецца яшчэ на тры месяцы – мінімум да кастрычніка 2023 года

by ZB

Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі падоўжылі згодна NOTAMN O0403/23 з 1 ліпеня да 1 кастрычніка 2023 года.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Украбаронпрам

Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзеная 24 лютага 2022 года — з пачаткам расейскага ўварвання ва Украіну. З пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах расейскія вайскоўцы запусцілі не менш за 721 ракеты. Апошні ракетны запуск па тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы РБ быў зафіксаваны 6 кастрычніка 2022 года. Цяпер дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі зноў працягнулі. І гэта аўтаматычна азначае, што пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы паўднёвых рэгіёнаў Беларусі захоўваецца як мінімум яшчэ на тры месяцы.

Дадзенае абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВС РБ і Дзяржпагранкамітэта РБ, а таксама на авіяцыю МНС РБ, якая выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png