“Пагоня” не з’яўляецца “экстрэмісцкім” сімвалам

by ZB

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца герб “Пагоня” “экстрэмісцкім”.

Ілюстрацыйнае фота

Намеснік Міністра інфармацыі пералічвае некалькі пунктаў дзейнага заканадаўства і прапаноўвае паглядзець спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які выкладаецца ў свабодны доступ на сайце Мінінфармацыі. Паколькі ў апошняй версіі “Спісу” няма беларускага герба, то можна зрабіць выснову, што захоўванне і дэманстрацыя “Пагоні” не з’яўляецца супрацьпраўным дзеяннем, што, аднак, супярэчыць практыцы рэпрэсіўных органаў, якія пераследуюць грамадзян за наяўнасць гістарычных сімвалаў.
У СМІ часам публікуюцца навіны, калі людзей прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне дзяржаўнага ў 1991-1995 гг. герба “Пагоня”. Паколькі вядзенне спісу “экстрэмісцкіх матэрыялаў” ажыццяўляецца Міністэрствам інфармацыі, то я хачу атрымаць адказ менавіта ад гэтай інстанцыі”, — каментаваў “Штодню” свой зварот у Мінінфармацыі Ілля.

Згадванне Гомеля ў дакуменце з пячаткай “Пагоня” і подпісам караля Стэфана Баторыя, 1583 г. Фота: Міхаэль Энцін

На дадзены момант бел-чырвона-белы сцяг, за які сілавікі пераследуюць грамадзянаў, не з’яўляецца афіцыйна забароненай сімволікай. А гербу “Пагоня” ўвогуле ў 2007 годзе рашэннем Савета міністраў Беларусі нададзены статус “нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png