У Гомелі падчас мітынгу ў гонар загінуўшых афганцаў былі расейскія стужкі

У Гомелі прайшоў мітынг каля мемарыяла воінам-інтэрнацыяналістам. Некаторыя прысутныя былі са стужкамі колеру расейскага сцяга з надпісам “Расея”. А вось украінскіх стужак не было ніводнай.

Разам з тым, у сакавіку 2022 года чарнігаўскія “афганцы” звярталіся да гомельскіх з заявай, у якой заклікалі не маўчаць. “У далёкім Афганістане мы дзяліліся вадой, лустай хлеба і не ведалі варожасці адзін да аднаго. Сёння праз Вашую вобласць пуцінскія гарматы валяць і забіваюць мірных жыхароў, дзяцей, жанчын”, — напісалі чарнігаўскія афганцы ў сваім звароце. Аднак “афганцы” Гомельскай вобласці праігнаравалі дадзены зварот. Падчас канферэнцыі абласной арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” не прагучала ніводнай заявы ў падтрымку чарнігаўскіх афганцаў. Так жа, як і цяпер мітынг, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, адбыўся са стужкамі краіны, якая напала на Украіну.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары