Пацвердзілася гомельскае паходжанне сям’і знакамітай балерыны Плісецкай

by ZB

Упершыню апублікаваныя архіўныя звесткі пра дакладнае месца нараджэння бацькі вядомай балерыны Маі Плісецкай. Цяпер дакладна вядома, што гэта – Гомель.

У Гомелі знойдзеныя архівы бацькі і дзядзькі вядомай балерыны Маі Плісецкай.

Бацька Маі Плісецкай быў з Гомеля. У фондзе Гомельскага палітэхнічнага тэхнікуму за 1918 год маецца асабістая справа на Маісея Плісецкага. Таксама ў архіве тэхнікума ёсць справа на дзядзьку Маі Плісецкай, Вульфа. У прыватнасці, у дакументах захавалася просьба залічыць на падрыхтоўчае аддзяленне тэхнікуму. Таксама захавалася пасведчанне аб нараджэнні Маісея і Вульфа.

Нагадаем, бацька вядомай балерыны Маі Плісецкай быў з Гомеля. Сама балерына ніколі ў горадзе над Сожам не была і пра яго згадвала толькі ва ўспамінах пра бацьку.

Пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка, які быў гомельцам у пятым пакаленні, згадваў, дзе жылі Пліcецкія:

– Гомельскі раён каля чыгункі пераважна быў яўрэйскі. Насупраць праз вуліцу Замкавую, цяпер Леніна, была цырульня Боруха Мельніка, а крыху далей, за домам Камуны, была сінагога і крама канцылярскіх прылад Плісецкіх, дзядзькі Маі Плісецкай.

Пра Гомель Мая Плісецкая згадвае толькі пры аповедах пра бацьку. Як піша Мая Плісецкая, бацька, Міхал Эмануілавіч Плісецкі, быў ураджэнцам ціхага яблыневага, пакрытага пылам Гомеля. Інэса Плескачэўская ў кнізе “Плісецкая. Стыхія, якую звалі Мая. Партрэт на фоне эпохі” лічыць, што з’ехаць сям’ю вымусіў яўрэйскі пагром 1903 года. Пагром быў справакаваны мясцовымі чарнасоценцамі і царскай ахранкай.

 

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png