Пачалі завочна судзіць праваабаронцу «Вясны» са Светлагорска Алену Маслюкову

by ZB

Працэс сёння распачаўся ў Гомельскім абласным судзе. Праваабаронцы інкрымінуюць садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Алена Маслюкова. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Багінскі. Сутнасць абвінавачвання невядомая і самой Алене Маслюковай.

Спецвытворчасць у дачыненні да яе распачалі ў траўня.

Тады праваабаронца ў каментары «Вясне» сказала, што працягне сваю дзейнасць: «Калі ў краіне не да законаў, то можна рабіць усё, што заўгодна, але гэта не азначае, што яны мяне зламаюць, ці прымусяць рабіць не тое, чым я займалася. Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу».

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png