«Нулявы рэзультат» і пажылая моладзь: паглядзелі на факапы раёнак і чыноўнікаў

Газета «Лоеўскі край» вырашыла раскрыць усе інтрыгі работы мясцовых чыноўнікаў і выйшла з загалоўкам: «Наша мэта – нулявы рэзультат».

 

І толькі ніжэй станавілася зразумела, што мелася на ўвазе: размова ішла пра «выязное пасяджэнне Камісіі аблвыканкама па прафілактыцы Вытворчага траўматызму». Смешны не толькі загаловак, а і недасягальны для чыноўнікаў вынік: за 9 месяцаў было 148 выпадкаў траўмаў на працы і гэта не тое, каб меней, а нават болей, чым у мінулым годзе (144).

Арганізацыю працы з маладымі спецыялістамі, актуальныя пытанні, якія датычацца сацыяльных гарантый для маладых кадраў, іх замацаванні на працоўных месцах абмеркавалі на семінары-нарадзе ў Чачэрску. Абмяркоўвалі работу з маладымі без моладзі, што цудоўна бачна на фота.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары