Новы трэш-візіт для школьнікаў: дзевяцікласнікаў з Ельска павезлі на экскурсію ў пракуратуру і распавядалі пра генацыд

by ZB

Прымаў школьнікаў сам раённы пракурор Расціслаў Арлоў, а на тварах падлеткаў захаплення не бачна.

Цяжка ўявіць, што можна цікавага паказаць у пракуратуры акрамя расповедаў пра тое, як яна фальсіфікуе палітычныя справы. Але на фота бачна, што Арлоў паказвае на нейкія партрэты пракурорскіх начальнікаў у калідоры.

Распавёў ён таксама пра крымінальныя справы, над якім яны працуюць. Асобную ўвагу, па звестках раёнкі, пракурор выдаткаваў любімай справе свайго ведамства – генацыду беларускага народа – і заклікаў паступаць вучыцца на юрыдычны, каб ісці да іх працаваць.

Ужо пайшоў пяты год, як беларускія ўлады ўзмацнілі ідэалагічную работу з дзецьмі і моладдзю і з гэтай мэтай цягаюць іх да сілавікоў і блізкіх да іх ведамстваў.

Штодзень
Фота: “Народны Голас”

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png