Новы год ужо блізка. У Гомельскай вобласці ставяць святочныя ялінкі

Найбольш гатовы да Новага году сам Гомель. Вялікая ялінка на плошчы Леніна ўжо фактычна гатовая, не хапае толькі ўпрыгожанняў.

Абяцаюць таксама, што каля ялінкі зальюць коўзанку. Ягоная плошча будзе каля 1000 квадратных метраў.

Таксама ўпершыню ўпрыгожаць набярэжную. Сярод іншага збіраюцца там зладзіць «Парад ялінак прадпрыемстваў і арганізацыяў». Пакуль цяжка прадказаць, будзе гэта прыгожа ці трэшова.

Да фіналу ўзвядзення навагодняй ялінкі наблізіліся ў Мазыры. Яе збіраюць як канструктар з часткі жывога дрэва і штучнай асновы.

У Светлагорску ялінку толькі пачалі ставіць. Па зялёных прутах і аснове становіцца зразумела, што яна будзе штучнай. Ялінка будзе стаяць на Цэнтральнай плошчы.

Штодзень

 

 

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў