«Няўжо ўсё рэальна так дрэнна»? Памяшканні гістарычнага будынка банка на Савецкай упершыню здаюць у арэнду

Вызваляюць амаль увесь другі паверх. Выключэнне – два службовыя памяшканні і пакой псіхалагічнай разгрузкі супрацоўнікаў банка – усяго каля 800 квадратных метраў.

Фота: https://gomeloblim.gov.by/

Адпаведную аб’яву на сваім сайце размясціў Камітэт дзяржаўнай маёмасці Гомельскага аблвыканкама.

Будынак быў пабудаваны ў 1912 годзе па праекце пецярбуржскага архітэктара Оскара Мунца для аддзялення Руска-Азіяцкага банка, які ў далейшым спецыялізаваўся на гандлі з Кітаем.

Візітнай карткай гэтага будынка стаў высокі купал і паўкруглая кутняя частка пабудовы. У цэнтры купала размясцілася фігура бога гандлю Меркурыя і алегарычная жаночая скульптура. А пад карнізам быў размешчаны надпіс «Руска-Азіяцкі банк».

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі банк перайшоў ва ўласнасць бальшавікоў.

Больш за 100 гадоў будынак, які ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, выкарыстоўваўся выключна для патрэб банкаўскіх устаноў.

Напэўна, усім у Гомелі вядома, што зараз гэты будынак знаходзіцца ва ўласнасці Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

«Ну калі ўжо нават у Нацбанка справы так дрэнна ідуць, то дакладна край», – прыкладна так на навіну аб здачы памяшкання банка ў арэнду рэагуюць мясцовыя жыхары.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары