Навіны

Кіберпартызаны зламалі сайт БМЗ

Кіберпартызаны ўзламалі сайт Беларускага металургічнага завода (БМЗ) у Жлобіне. Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, якое ўжо даўно пад санкцыямі за супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі і расійскай ваеннай прамысловасцю, атрымала «падарунак»…

Read more

Фэйкавая вайна на фота: прапагандысцкая выстава “Рускага дому” ў аэрапорце

У міжнародным аэрапорце Гомеля адкрылася чарговая экспазіцыя “Рускага дому” пад назвай “Дакраніся да гісторыі”. Афіцыйна яна прыўрочана да “80-годдзя Вялікай Перамогі”. Фота: Рускі дом у Гомелі Аднак у аснове выставы…

Read more

Эпідэмія “победобесия” дабралася да прыватнікаў

У прыватных прадпрыемствах Гомеля дырэктыўным шляхам ствараюць “Кнігі памяці”. Нам даслалі скрыншоты распараджэнняў, якія распаўсюджваюцца праз аддзелы кадраў да супрацоўнікаў. У лістах гаворыцца пра тое, што “з’явілася ідэя стварыць кнігу…

Read more

Два метры батона: у Гомелі гігантаманія выходзіць на новы ўзровень

У Дзень горада Гомеля на набярэжнай Сожа адбудзецца фестываль “Гігантаманія”. Паводле афіцыйнага тэлеграм-канала кіраўніка Гомельскага гарвыканкаму Уладзіміра Прывалава, гараджанаў чакаюць шматлікія гіганцкія сюрпрызы. Пасля 80-метровага пірага на “Славянскім адзінстве” і анансаваных кілаграмовых пачкаў…

Read more

У Гомелі лячэнне варыкозу для іншаземцаў таннейшае, чым для грамадзян Беларусі

Чытачы “Штодня” звярнулі ўвагу на дзіўную сітуацыю: у Гомельскім абласным кардыяцэнтры медыцынскія паслугі для замежнікаў каштуюць танней, чым для грамадзян Беларусі. Гаворка ідзе пра працэдуру лазернай дэструкцыі і склерозавання варыкозна…

Read more

“Роднае слова” да 90-годдзя філфака: святкаванне без Бяляцкага і Сыса

Вераснёўскі нумар часопіса “Роднае слова” будзе прысвечаны 90-годдзю філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Як анансуецца, галоўнымі героямі выпуску стануць вядомыя пісьменнікі з Гомельшчыны: Анатоль Грачанікаў, Уладзімір Ліпскі,…

Read more

18 гадоў за «экстрэмізм»: у Гомелі асудзілі Андрэя Стрыжака і ягоных калегаў

Гомельскі абласны суд вынес прысуд беларусам, якія цяпер жывуць за мяжой. Суд праходзіў у “спецыяльным парадку” — без прысутнасці абвінавачаных. Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка пакаралі 18 гадамі калоніі ўзмоцненага…

Read more

Рускі дом “спаліў” адмінаў таксічнага пабліка

Рускі дом у Гомелі пахваліўся тым, што адправіў у Расею чарговую партыю ўдзельнікаў сваёй прапагандысцкай праграмы “Новае пакаленне”. На міжнародны форум у Сібір паехалі і дзве прадстаўніцы “Гомельскага завода ліцця…

Read more

Веткаўскі музей шукае навуковых супрацоўнікаў пасля чыстак

Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава абвясціў пра пошук новых навуковых супрацоўнікаў. Установа шукае “спецыяліста з вышэйшай адукацыяй, зацікаўленага ў гісторыі стараабрадніцтва, кніжнай культуры, іканапісе і…

Read more

Працягваецца збор сродкаў у падтрымку сям’і Андрэя Бардухаева-Арла

Андрэй Бардухаеў-Арол — акцёр, актывіст і голас, які многія беларусы пазнавалі па незалежных навінах і расследаваннях. Да апошняга часу ён працягваў граць ролі, супрацоўнічаў з шэрагам незалежных СМІ, удзельнічаў у жыцці беларускай…

Read more