Нетаемныя «выбары»: у Гомельскай вобласці з фантазіяй падышлі да арганізацыі месцаў для «галасавання»

by ZB

Перад гэтай «выбарчай» кампаніяй улады ўнеслі змены ў заканадаўства, каб караць за тое, што іх напужала ў 2020 годзе: вынас бюлетэняў і іх фатаграфаванне. Для адсочвання гэтага шмат якія выбаркамы ў Гомельскай вобласці творча падышлі да арганізацыі месцаў для «галасавання»: часцяком у кабінках няма фіранак, ды і самі кабінкі не заўсёды захавалі традыцыйную форму.

Можна з упэўненасцю казаць, што пра таемныя «выбары» тут казаць не прыходзіцца. Хоць у некаторых месцах і захаваліся знаёмыя нам кабінкі з фіранкамі, але ёсць і іншыя тыпы.

  1. Фіранкі замацаваныя так, што зачыніць іх немагчыма.
  2. Фіранкі адсутнічаюць як тып.
  3. Кабінка – гэта не кабінка, а скрыня. Часам не з трыма сценкамі.

У такой сітуацыі прыватнасць выбарца абараняе толькі ягоная спіна. Канечне, калі камісія не зазірне ў «скрыню-кабінку» зверху. А тое і праўладныя назіральнікі, якія пагражаюць штрафамі за парушэнні з бюлетэнямі так жа актыўна, як камісіі.

Гэтыя ўсе захады (разам з узмацненнем аховы і запужваннямі з боку сілавікоў) адбываюцца на фоне адсутнасці на гэтай кампаніі і апазіцыйных кандыдатаў, і незалежных назіральнікаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png