Нейрасеткі ажывілі Каліноўскага

 "Васьміног” запускае адукацыйны відэапраект для падлеткаў

by ZB

У межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра” падрыхтаваная серыя адукацыйных відэа для падлеткаў, дзе факты па гісторыі і культуры Беларусі пададзеныя не так, як у школе. Але ролікі будуць цікавыя не толькі школьнікам. Аўтары паспрабавалі рэканструяваць падзеі мінуўшчыны з дапамогай штучнага інтэлекту.

Мы рыхтуем падарунак з нагоды новага навучальнага года – серыю адукацыйных відэа для падлеткаў і ўсіх тых, хто пачынае цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі (зайздросцім! Перад вамі столькі дзівоснага!). Цыкл называецца “Пра гэта вам не раскажуць у школе”. І мы са скуры выпіналіся, каб знайсці для вас сапраўды нечаканыя і яскравыя факты пра нашую любімую Беларусь. Першая праграма прысвечаная асобе Кастуся Каліноўскага. “Кастусь. 1863. Вітанне з радзімАІ”: “Каб не тое паўстанне, магчыма, не было б на мапе такой краіны, як Беларусь”. За 10 хвілінаў тлумачым, што там адбывалася, і чаму гэта ўвогуле для нас усіх важна”, – анансуюць першы выпуск праграмы “Пра гэта не раскажуць у школе” стваральнікі.

Над выпускам пра Кастуся Каліноўскага працавалі: Кацярына Барушка, Яўген Шапчыц, Юрый Куўшынаў, AI-director Ілля Бажко.

Усяго запланавана 15 выпускаў адукацыйнага серыялу. Кожны з матэрыялаў будзе прысвечаны такім з’явам беларускай культуры, як кінематограф, фатаграфія, цэнзураваная літаратура – усё тое, пра што не распавядаюць у беларускай школе.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png