Праблема стала відавочная пасля ўрагану ў ліпені, калі Мазыр і некаторыя гарады-суседзяў засталіся без святла і вады на некалькі дзён, паўнавартасна аднавілася жыццё яшчэ пазней.
Тады загаварылі пра неабходнасць дадатковай лініі праз Мікашэвічы і Петрыкаў.
Уладам, каб падпісаць дакументы пра пачатак яе будаўніцтва, спатрэбілася больш чым два месяцы.
Работы плануюць завершыць нават пры «асаблівым парадку» будоўлі плануюць завершыць у 2026 годзе. Акрамя высакавольтнай лініі будуць пабудаваныя дзве падстанцыі ў Мазыры і Мікашэвічах.
Ураган, які прайшоў 14 ліпеня, нанёс вялікі ўрон Гомельскай вобласці. У многіх гарадах была перарваная падача электрычнасці і вады, шмат дрэваў пацярпела. Улады, якія не спраўляліся з наступствамі, прыцягвалі да прыборкі зняволеных з ЛТП і падлеткаў.