“Не дайце памерці з голаду”. Былы палітвязень Ілля Міронаў шукае працу

by ZB

Вядомы гомельскі валанцёр звярнуўся да беларусаў з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні. “Штодзень” публікуе зварот Іллі Міронава з верай у беларускую салідарнасць.

Людзі, маю патрэбу ў вашай дапамозе ў пошуках працы. За свае 40 гадоў працаваў шмат кім — ад грузчыка і падсобніка на будоўлі да заснавальніка і кіраўніка прадпрыемства. Доўгі час таксама быў прадпрымальнікам у сферы арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў, рэкламнай дзейнасці, аптова-рознічнага гандлю. Пасля таго, як я правёў больш за год у турме, я стаў беспрацоўным. Разгляджу любыя варыянты, бо маю патрэбу ў працы! Па пастанове суда не магу выехаць за мяжу, бо маю на руках падпіску аб нявыездзе, штраф у 200 базавых, пастанову аб прымусовым лячэнні паводле арт. 107 КК РБ. Я разумею, што за мяжой, без розніцы ў якой краіне, я без праблем у першы дзень знайду працу. У 2020 годзе я працаваў на аўтамабільным заводзе ў Польшчы (у аддзеле праверкі якасці), на складах у Лодзі, а таксама на паштова-размеркавальным цэнтры In Post пад Варшавай. Мне прапаноўвалі пасаду старэйшага змены, але я не змог застацца ў баку ад таго, што адбывалася ў гэты час у нашай краіне і вярнуўся.

Пасля выхаду з турмы, у канцы кастрычніка, я працягнуў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю, у тым ліку маніторыць судовыя паседжанні, пісаць лісты салідарнасці, перадаваць прадуктовыя перадачы. За гэта мяне ўжо два разы арыштоўвалі і я 17 сутак правёў у ІЧУ. Амаль кожны тыдзень на старонках праўладных тг-каналаў мяне паліваюць брудам. Такім чынам, уся надзея толькі на вас, сумленныя беларусы, дапамажыце знайсці працу і не памерці проста з голаду на вуліцы. Цяпер буду рады любой працы! Кантакты для сувязі: +375447242661 МТС, тэлеграм, Вайбер, email: gomel-rockclub@tut.by.

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png