“Нават выгляд не рабілі, што подпісы збіраюць”. Як праходзяць “выбары” ў Гомелі

Чытачы з Гомеля дзеляцца сваімі назіраннямі пра “незаўважную” выбарчую кампанію

by ZB
“Гэта вельмі смешна бачыць у навінах, што сабралі 2,5 мільёна подпісаў за правадыра. Прынамсі, у Гомелі я не бачыў вялікай актыўнасці зборшчыкаў. Ніхто нікога не прымушаў подпісы здаваць. Хадзілі па вуліцах “тры калекі”, настаўнікаў таксама перыядычна выганялі на паказуху. Калі ставілі пікет, то зганялі па 10 настаўнікаў для фотасесіі, якія адразу ўцякалі пасля фатаграфавання…”

Фота: Гомельшчына афіцыйна

“Я асабіста не бачыла ніводнага пікета. Кажуць, што толькі “па госах” хадзілі зборшчыкі, але мала хто іх бачыў насамрэч. Нават выгляд не рабілі, што збіраюць. Калі пытаю ў знаёмых, якія на дзяржпрадпрыемствах працуюць, ці прыходзілі да іх па подпісы, мне звычайна адказвалі: “Не хадзілі, у нас працы шмат…” Карацей, ніхто не падпісваўся, а ён “2,5 мільёна назбіраў”. Але ў гэтым улада праблемы не бачыць. Калі не пойдуць людзі галасаваць, то намалююць. Дарэчы, на мінулым “рэферэндуме” таксама было мала людзей, якія прыйшлі галасаваць…”

“Вельмі смешна тое, што 26-га бясплатна транспарт будзе хадзіць. Спачатку думаў, што нейкае новае свята ўвялі, але потым згадаў, што “выбары”. Зайшоў у тг-канал старшыні гарвыканкама Прывалава – сапраўды зрабілі электра- і аўтатранспарт на “выбары” ў гэты дзень бясплатным. Цырк…”

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png