“Натхненне і лёгкі скепсіс”. Як Украіна рэагуе на дазвол Захаду біць па тэрыторыі РФ ракетамі

Позна ўвечары 17 лістапада стала вядома, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў доўгачаканы дазвол для Украіны на выкарыстанне ракет далёкасяжнага дзеяння, якія дазволяць памяняць расклад сіл на фронце. Пра тое, як адрэагавала ўкраінскае грамадства на навіну, распавядае гомельскі валанцёр і грамадскі дзеяч Валер Сляпухін, які ўдзельнічаў у Кіеве ў беларуска-ўкраінскім Форуме Астрожскіх.

Валерый Сляпухін

Калі вам падаецца, што Штодзень патрэбны, падтрымайце нас праз патрэон.

Валер Сляпухін:

– Хутчэй і гучней за ўсіх на гэтую навіну адрэагавалі войскі РФ. У ноч з суботы 17 на нядзелю 18 па Украіне было выпушчана вельмі шмат ракет і шахедаў. Як сцвярджаюць некаторыя эксперты, апошні такі маштабны абстрэл быў у жніўні. У Кіеве ноччу былі чутныя выбухі ад збітых ракет. (сам асабіста чуў не менш за два). Людзі ж ва Украіне прынялі навіну аб магчымасці выкарыстання ракет высокай далёкасці з натхненнем і лёгкім скепсісам адначасова. Несумненна радуе, што можна захаваць жыцці байцоў ЗСУ, але і такіх ракет недастаткова, каб змяніць становішча на фронце. Адзінае, што дае магчымасць наносіць удары па больш далёкіх тылавых складах, па скопішчах варожай тэхнікі і аэрадромах. А, з іншага боку, новая адміністрацыя ў ЗША будзе ўжо праз 2 месяцы. Ці будуць за гэты час павялічаныя пастаўкі неабходнага ўзбраення? Ці застанецца дазвол выкарыстоўваць такі тып узбраення – застаецца пытаннем.

Штодзень

Related posts

У асноўным забіваць беларускіх звяроў з-за мяжы едуць з Расіі

Арганізацыяй «выбараў» у Гомельскай вобласці зноў займаецца Пётр Кірычэнка

Падтрымайце Штодзень