165
Набыць новыя квіткі можна будзе ў шапіках «Белсаюздрук», «Табакерках» і кіёсках «Гарэлектратранспарт».
У аўтобусах і тралейбусах кіроўцы, як і раней, таксама будуць прадаваць талоны на праезд. Акрамя папяровых квіткоў, у пасажыраў па-ранейшаму будзе магчымасць аплаціць праездку праз сістэму «Аплаці».
У «Гомельаблаўтатранс» паведамілі, што да канца 2024 года прадпрыемства плануе цалкам перайсці на бескандуктарную сістэму.