Найлепшым педагогам Гомельшчыны прызнаны праўладны кар’ерыст з Рагачова

by ZB

Найлепшым педагогам-арганізатарам Гомельшчыны стаў член моладзевага парламента, які  заклікаў ЕС не ўмешвацца ў справы Беларусі

Міхаіл Сідараў

У фінале конкурса на найлепшага педагога вобласці трэба было правесці анлайн-мерапрыемства на тэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі. Перамог у конкурсе педагог-арганізатар з Рагачова Міхаіл Сідараў. Дзяржаўныя СМІ называюць яго залатым рэзервам Беларусі. Ён актыўна удзельнічае ў ідэалагічным жыцці рэгіёна. Напрыклад, святкаванні дня народнага адзінства, які атрымаў выразны антыпольскі характар.

Міхаіл Сідараў уваходзіць таксама ў склад моладзевага савета пры Рагачоўскім раённым Савеце дэпутатаў, стварыў ваенна-патрыятычна кіназал пад адкрытым небам, арганізаваў квэст “Родіна-мать зовет”. Таксама ён удзельнічаў у маніторынгу цэн і з’яўляецца старшынёй камісіі моладзевага парламенту па справах культуры і міжнацыянальных стасункаў. А яшчэ моладзевы парламент летась прыняў заяву, у якой выступіў “супраць умяшальніцтва Еўразвязу ва ўнутраныя справы Беларусі шляхам адкрытай падтрымкі і фінансавання апанентаў улады у маладзёвай сферы, якія фармуюць ілжывы вобраз сітуацыі ў Беларусі на міжнародных пляцоўках.”

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png