“Наелася так, што барада блішчала”

by homieldays

“Штодзень” збірае сярод беларусаў рэцэпты страваў.

Алена Гушча падзялілася рэцэптам палянычкі.

“Пра паляніцу ўсе чулі. А вось пра палянычкі ( націск на апошні склад), упэўнена, мала хто. А такая страва ёсць.  Даведалася нядаўна ад мамы і вам распавяду. Палянычкі гатавалі (мо й цяпер гатуюць) у маміных мясцінах у Заходняй Украіне. Яны робяцца з цеста як варэнікі. Раскатваецца пласт, чаркай круглячкі адціскаюцца. Варацца ў кіпені. Перакідваюцца ў макітру – вялікую гліняную місу – са смажанай цыбуляй, скваркамі і мясам, дробна парэзаным. Макітру трасуць, палянычкі падкідаюцца ўверх і набрыньваюць тукам з цыбуляй ды смажанінай. Замест скварак можна дадаваць каровінае масла і смятану. Палянычкі варылі тады, калі не было начыння, тварагу ці ягад. Я пакаштавала з маслам ды мачала ў смятану. Наелася так, што барада блішчала.”

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png