Нацыяналістка, альбо адвечная спрэчка пра мову

by ZB

– Які жах! – пасля спрэчкі наконт узнікнення беларускай мовы мой тата ўскочыў з-за стала і схапіўся за галаву. – Ты – нацыяналістка?!

– Любіць мову свайго народа, а галоўнае – карыстацца ёю – гэта жахліва? – спытала я.

Фота: budzma.org

Шанаваць сваіх продкаў і традыцыі, ганарыцца сваёй культурай – таксама жахліва?

Наколькі жахлівым з’яўляецца жаданне зрабіць унёсак у развіццё краіны, спрыяць развіццю нацыянальнай самасвядомасці, нацыянальнага гонару, раўнапраўя?

  • Не з’яўляцца інструментам для маніпулявання і выкарыстання  ў інтарэсах дзяржавы, а змагацца за  правы і інтарэсы нацыі;
  • Не шукаць ворагаў і не сварыцца з дурнямі – з тымі, хто здольны крытыкаваць ды спажываць і не здольны стварыць нешта новае і цікавае, хто гатовы данесці на суседа і прадаць родную маці;
  • Не падзяляць псеўдапатрыятычнай гістэрыкі і захаплення “чыстымі вуліцамі” і “мірным небам”;
  • Любіць родную зямлю, а не пабудаваную на ёй дзяржаву;
  • З павагай ставіцца да іншых нацый, цікавіцца іх культурай;
  • Не глядзець тэлевізар, чытаць кнігі, займацца спортам і самаразвіццём;
  • Цікавіцца палітычнымі і эканамічнымі пытаннямі;
  • Дапамагаць тым людзям, хто мае патрэбу.

Вось такая я страшная… Нацыяналістка.

Вельмі шкада, што ў адурманеных галовах многіх людзей паняцці “этнічны патрыятызм”, “нацыяналізм” і “нацызм” – маюць аднолькавае значэнне.

А з татам я працую… І па многіх пытаннях мы знайшлі агульныя кропкі сутыкнення. Агульную мову, так сказаць. Мова яднае!

Штодзень

Аўтар: Мар’яна Ліс

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png