На тэрыторыі Нацпарку “Прыпяцкі” з “чорнымі лесарубамі” змагаюцца з дапамогай фотапастак

by ZB

На тэрыторыі «Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ўсталявана каля 125 фотапастак, якія дапамагаюць змагацца з незаконнай высечкай лесу. Пра гэта паведамляюць супрацоўнікі прыродаахоўнай установы.

Ілюстрацыйнае фота

Згодна інфармацыі «Нацпарку «Прыпяцкі», месцазнаходжанне фотапастак пастаянна мяняецца, што дазваляе эфектыўна адсочваць магчымых парушальнікаў, якія наносяць шкоду расліннаму і жывёльнаму свету. У якасці прыкладу нядаўняй паспяховай працы інспектары паведамляюць пра затрыманне жыхара пасёлку Капцэвічы Петрыкаўскага раёну, які з дапамогай бензапілы на тэрыторыі прыродаахоўных лясоў незаконна спілаваў 10 ялінак  аб’ёмам у 2,91 м3. З дапамогай фотапастак дадзенага грамадзяніна ўдалося хутка ідэнтыфікаваць, у выніку чаго ён заплаціў штраф у памеры 1440 рублёў пры кошце незаконна нарыхтаванай драўніны ў 72 рублі 15 капеек.

Штодзень

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png