242
У дадзенай гісторыі сімвалічна ўсё: і тое, што храм звязаны з украінскім Чарнігавым, з якім у Гомеля разарваныя стасункі пасля нападу на Украіну ў 2022 годзе. І тое, што Мікалай Святоша, праўнук Яраслава Мудрага, адмовіўся ў свой час ад улады, а за свае грошы пабудаваў храм і бальнічную царкву.
Царква ў гонар Мікалая Святошы мусіць паўстаць у Новай Гуце, што на мяжы з Чарнігаўшчынай. Закладка новага храма адбылася яшчэ ў 2014 годзе. Летась архіепіскапам Гомельскі і Жлобінскі Стэфан асвяціў купалы і крыжы для царквы, якая будуецца, пасля чаго яны былі ўсталяваныя. Сёлета архіепіскап Стэфан азнаёміўся з бягучым станам будаўніцтва храма.