На конкурс хлебапёкаў «завітаў» бусел

У фінал прафесійнага рэспубліканскага спаборніцтва ProfSkills па хлебапячэнні прайшла ўдзельніца, якая стварыла арт-кампазіцыю ў выглядзе млына з буслам на даху, паведамляе “Веснік Магілёва”. Аўтарка, Ганна Навумава, цяпер вучыцца на повара-кандытара ў Магілёўскім тэалагічным каледжы.

 

 

Беларусь далучылася да міжнароднага руху WorldSkills у студзені 2014 года на Генеральнай асамблеі ў Люцэрне (Швейцарыя), стаўшы 68-й удзельніцай. Гэтае далучэнне стала асновай для запуску нацыянальнага конкурсу ProfSkills з мэтай папулярызацыі прафесійнай адукацыі, павышэння прэстыжу рабочых спецыяльнасцей і матывацыі моладзі да авалодання запатрабаванымі прафесіямі. З таго часу конкурс праводзіцца штогод і аб’ядноўвае лепшых маладых спецыялістаў з усёй краіны.

 

 

У гэтым годзе конкурсныя вырабы павінны былі адпавядаць тэматыцы «Скарбы Беларусі». Ідэю распрацоўвалі вялікай камандай усяе вучэльні. Ганна спадзяецца, што ў будучыні ўдалы ўдзел у конкурсе дапаможа ёй у працаўладкаванні.

Як журы ацэньвала кампазіцыю – ці толькі вонкава, ці давялося паспрабаваць «бусла» на смак, не паведамляецца.

 

Штодзень

 

Слайдар пастоў