На Гомельшчыне сустрэлі рэдкую і небяспечную пчалу

Пра сустрэчу з насякомым з незвычайнымі сіне-фіялетавымі крыламі паведамляюць жыхары Краснага берага і Чачэршчыны.

Пчала-цясляр. Фота: Вікіпедыя

Яна нагадвае пчалу-цесляра – самая буйная прадстаўніца сярод пчолаў Беларусі. Насякомае ўключана ў Чырвоныя кнігі не толькі Беларусі, але і Літвы, Украіны і Расіі.

Гэтыя насякомыя будуюць гнёзды ў мёртвай сухой драўніне — у старых дрэвах, пнях, тэлеграфных слупах, у сценах драўляных пабудоў, гнілым бярвенні.

У Беларусі пра сустрэчу з гэтым насякомым паведамлялі толькі ў некаторых раёнах: Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, вёсцы Рудня Жыткавіцкага раёну Гомельскай, у Палескім радыяцыйнага-экалагічнага запаведніка і Магілёва, Белавежскай пушчы. І вось гэтым летам напісалі пра яе з’яўленне ў Гродна.

Кажуць, што гэтая пчала-цесляр – неагрэсіўная, але калі яе справакаваць, то заўважна больш небяспечная за звыклую.

На месцы ўкусу ўзнікае буйны і балючы ацёк. Для людзей з алергіяй укус можа быць смяротным. Найлепшая рэкамендацыя: трымацца ад пчалы і яе гнязда падалей, тым болей, што гэта чырвонакніжны від.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары