На Гомельшчыне працягваюцца чысткі ў аграрна-прамысловым комплексе

У Добрушы па крымінальнай справе аб злоўжыванні службовым становішчам і крадзяжах у АПК праходзіла ажно 40 чалавек. Аднак паказальна асудзілі толькі 9. Сярод іх — былы першы намеснік старшыні Добрушскага райвыканкама і былыя кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. У дачыненні да астатніх крымінальны пераслед быў спынены праз амністыю.

Гаспадарку “Церахоўка-Агра”, кіраўнікі якой праходзілі пра справе, мабільная група аблвыканкама наведала яшчэ ў 2019 годзе.

 

Фігурантаў справы абвінавачвалі ў крадзяжы будматэрыялаў, грошай і завышэнні аб’ёмаў вырабленага ды рэалізаванага малака ў аб’ёме больш за 5 млн кг. Завышалі паказчыкі аб’ёмаў вырабленага малака цягам трох год: са студзеня 2019 па жнівень 2022 года. Абвінавачаных пакаралі пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў са штрафам і пазбаўленнем займаць пасады, а таксама абмежаваннем волі і папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары