На Гомельшчыне пачалі выпускаць сухое марозіва

Рэцэптуру сухога марозіва распрацавала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, а вырабляць яго даверылі філіялу Рагачоўскага МКК «Кастрычніцкі малочны завод» — ён акурат спецыялізуецца на вытворчасці сухога абястлушчанага малака. Усяго па краіне новы прадукт будуць выпускаць на васьмі прадпрыемствах малочнай сферы краіны.

Фота: тг-канал “Гомельшчына афіцыйна”

Як сцвярджаюць у Нацыянальнай акадэміі навук, сухое марозіва павінна спадабацца і класічным ласунам, і тым, хто старанна сочыць за фігурай. Яно менш тлустае, пры гэтым змяшчае ўдвая больш бялку і менш цукру. У прыгатаванні сухое марозіва будзе вельмі простым, і зрабіць яго дома будзе вельмі проста.

Сухое марозіва плануюць прадаваць у беларускіх крамах (у фасаваных пакетах па 300 грамаў) і гандляваць ім з Расеяй.

Штодзень

 

Related posts

“У блакадным Ленінградзе цярпелі і вы цярпіце”

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі