На Гомельшчыне міліцыя прапануе здаваць суседзяў, у якіх на агародзе расце мак

by ZB

Да 15 верасня супрацоўнікі АУС Гомельскага райвыканкама будуць правяраць гаспадарчыя і безгаспадарныя ўчасткі, прылеглыя тэрыторыі прадпрыемстваў, а таксама садова-агародніцкія таварыствы. Звычайна шукаюць кветкі маку. Нярэдкія выпадкі, калі за адну такую кветку, якая выпадкова вырасла на агародзе, на гаспадароў участка складаюць пратакол. Тое, што гэта, не вытворчыя маштабы вырошчвання маку, міліцыю не вельмi хвалюе.

Ілюстрацыйнае фота

– Вінаватыя асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 17.1 (незаконныя пасеў або вырошчванне раслін, альбо грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы). Штраф можа дасягаць да 20 базавых велічынь, — паведамляе першы намеснік начальніка АУС Гомельскага райвыканкама Юрый Рубан. Дарэчы, міліцыянты не проста будуць хадзіць па ўчастках самі, але і просяць “здаваць” суседзяў. – Калі вам стала вядома пра факты незаконнага пасеву і вырошчвання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведамляйце ў падраздзяленне наркакантролю АУС Гомельскага райвыканкама, — просіць Юрый Рубан.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png