На Гомельшчыне абвешчаная татальная забарона на наведванне лясоў

Усяго ў чырвонай зоне адзначаны 21 раён. І гэта абсалютна ўсе раёны Гомельскай вобласці. Дарэчы, Гомельшчына – адзіны рэгіён, дзе цяпер наведванне лясоў забаронена абсалютна паўсюль.

Ілюстрацыйнае фота

Як паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі, тым, хто парушыць забарону – штраф. Так, да прыкладу, шпацыр па лесе, які не нанёс шкоды, абыйдзецца прыкладна ў 12 базавых велічынь, а гэта 444 рублі (1 базавая велічыня складае 37 рублёў – Рэд.). Ну а калі ад вашых дзеянняў у лесе пачнецца пажар – ад 30 базавых велічынь (ад 1 110 руб. – Рэд) да крымінальнага пакарання, у залежнасці ад маштабаў нанесенай шкоды.

Афіцыйная прычына забароны на наведванне лясоў – высокі клас пажарнай небяспекі (III-IV). Усталявалася сухое надвор’е, мала ападкаў, і пажар можа ўспыхнуць нават ад маленькай іскры.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары