Школа-камуна, цыгане, хвіліна маўчання, госці з Расеі — і ўсё гэта на фестывалі льну

by homieldays

5 жніўня ў мястэчку Карма на Гомельшчыне пройдзе фестываль”Ільняная карусель”. Сёлета праграма фэсту, мякка кажучы, здзіўляе. На фоне традыцыйных майстар-класаў па ткацтве, прадзенні, стварэнні лялек-мотанак, канцэртаў і выставаў-продажаў упісалі і нетрадыцыйныя для гэтага свята мерапрыемствы.

Напрыклад, у святочнай праграме фестывалю льну запланаваныя “Дзелавыя сустрэчы ўдзельнікаў фестывалю з Гомельскай і Бранскай вобласці Расейскай Федэрацыі”, дыялогавая пляцоўка “Захаванне гістарычнай памяці і традыцый культуры ў патрыятычным выхаванні моладзі” з запрашэннем моладзі з Бранскай вобласці, хвіліна памяці з ускладаннем вянкоў ля помніка воінам-вызваліцелям і інтэрактыўная пляцоўка пад назвай “Школа-камуна Лепяшынскага”.

А каб паказаць, відаць, размах свята, забаўляльную праграму ўзбагацілі цыганамі, пеннай вечарынай і вогненным шоу. Той выпадак, калі добрае, паводле ідэі, свята (бо вырошчванне льну – сапраўды спрадвечная беларуская тралыцыя) літаральна атруцілі ідэалогіяй і безгустоўнасцю.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png