На цэлы Гомель толькі адзін вучань будзе здаваць ЦЭ па гісторыі на беларускай мове

У Гомелі толькі адзін выпускнік будзе здаваць ЦЭ па гісторыі на беларускай мове, паведамляе гомельскае выданне “Белка”. Хлопец прынцыпова вучыць прадмет менавіта на роднай мове з 6 класа па асобным падручніку.

Стас Крышнёў. Фота: “Белка”

Вучня завуць Стас Крышнёў, сёлета ён сканчае 33-ю сярэднюю рускамоўную школу. Мама-выкладчыца рускай мовы і літаратуры. Тата выкладае ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Сухога. Ён жа-дыктар на матчах футбольнага клуба “Гомель”. Што характэрна, свае трансляцыі Юрый Крышнёў вядзе заўсёды на беларускай мове. Стас распавядае, што менавіта бацька прышчапіў яму любоў да беларускай мовы. З дзяцінства размаўляў з сынам па-беларуску і чытаў яму кнігі беларускага дзiцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. На пытанне аб тым, чаму хлопец адзіны ў класе і горадзе вучыць гісторыю Беларусі менавіта на беларускай мове, Стас адказвае: “Мне здаецца, гэта абсалютна лагічна. Бо гэта наша родная мова. Ды і ўсе тапонімы, гідронімы, імёны, якія часта сустракаюцца на старонках падручнікаў гісторыі Беларусі,  больш натуральна гучаць менавіта на беларускай, таму што маюць балцкае ці славяна-балцкае паходжанне. Напрыклад, Дзвіна, Тураў, Прыпяць, Свіцязь, Альшаны – па-беларуску гучаць радней неяк. Гэта – наша багацце, ушанаванае многімі пакаленнямі продкаў”.

Штодзень

Related posts

Гомельскі абаронца беларускай мовы Ігар Случак даслаў 220 зваротаў за месяц

Сем фактаў пра маладосць Алеся Бяляцкага

Модны аксэсуар з мінулага: неглюбская гарлячка становіцца папулярнай