На 105-годдзе музея ў палацы Румянцавых і Паскевічаў перадалі новы экспанат

Гаворка ідзе пра гістарычны дакумент – План аблогі крэпасці Ахалцыха «расійскімі войскамі пад кіраўніцтвам генерал-фельдмаршала графа Паскевіча Эрыванскага 1828 года» з атласа «Гісторыя ваенных дзеяў у Азіяцкай Турцыі ў 1828 і 1829 гадах», выдадзенага ў 1843 годзе.

Фота: Gomel Palace and Park Ensemble

«Дакумент непасрэдна звязаны з ваеннай кар’ерай аднаго з уладальнікаў Гомельскага маёнтка – генерал-фельдмаршала І. Ф. Паскевіча, а менавіта – з адным з найбольш яркіх яе эпізодаў, перамогай рускіх войскаў на чале з І. Ф. Паскевічам над шматразова большымі іх па колькасці сіламі Асманскай імперыі і ўзяццю крэпасці Ахалцых у ходзе руска-турэцкай вайны 1828-1829 гг.», – патлумачылі ў музеі.

«План аблогі», паводле супрацоўнікаў палаца-музею, змяшчае не толькі выяву мясцовасці і дыслакацыі сіл рускай арміі, але і «тлумачэнні» з падрабязным апісаннем розных частак прадстаўленых войскаў.

План музею падарылі Таццяна і Андрэй Фядосавы з Мінска. Яны прыехалі ў Гомель на адкрыццё юбілейнай выставы да 105-годдзя гомельскаму палацава-паркавага ансамбля.

Дакумент ужо стаў часткай юбілейнай выставы.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары