Мінабароны РБ нагнятае абстаноўку на мяжы з Украінай

21 чэрвеня на дарогах Гомельшчыны можа быць заўважана скопішча вайсковай тэхнікі. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у сваіх афіцыйных каналах.


“Сёння пачалася раптоўная праверка гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак узброеных сілаў да выканання задач па прызначэнні. Да праверкі далучаюцца вайсковыя часткі і падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, ракетных войск і артылерыі, ВПС і войск СПА”, – гаворыцца ў паведамленні.

Выглядае на тое, што дадзеная “раптоўная праверка” з’яўляецца працягам кампаніі па нагнятанні напружання на беларуска-ўкраінскім кардоне і звязаная з папярэдняй інфармацыяй Дзяржпагранкамітэта пра “павелічэнне групоўкі ўкраінскіх войскаў у раёне Жытоміра”. Украінскія памежнікі ў адказ падкрэсліваюць, што “ажыццяўляюць абарону суверэннай тэрыторыі ад агрэсара і ніякіх правакацый у гэтым няма”.

Штодзень

Related posts

Сем фактаў пра веткаўскага краязнаўцу Аляксандра Нікіціна, якога асудзілі да калоніі за пратэсты

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса