Мінабароны паказала, як маскіруюць танкі ў лясах на мяжы

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што ў адным з танкавых падраздзяленняў правялі праверку, падчас якой глядзелі, як маскіруюць танкі.

Фота: Мінабароны РБ

У ходзе комплекснай праверкі вайскоўцы «арганізавалі ахову і абарону, а таксама інжынернае абсталяванне раёна засяроджвання», паведамляе ведамства.

У Міністэрстве ўдакладнілі, што пры гэтым некаторыя танкавыя ўзводы падчас праверкі «выконваюць задачу па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Штодзень

Related posts

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу