Міліцыянты, выратавальнікі і ідэолагі: у Гомелі на акцыі ў памяць катастрофы на ЧАЭС не было прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці

by ZB

Кожны год, 26 красавіка, да пандэміі каронавіруса і падзей 2020 года, прадстаўнікі гомельскіх дэмсіл традыцыйна ладзілі акцыі па ўшанаванні памяці ахвяраў трагедыі на ЧАЭС.

Спачатку гэта былі ланцугі памяці ў Піянерскім скверыку, потым ускладанне кветак і вянкоў да Чарнобыльскай каплічкі. Аднак пяты год запар помныя мерапрыемствы не праводзяцца. Прычына адмовы ад ранейшага фармату ўшанавання памяці ахвяр катастрофы на ЧАЭС заключаецца ў тым, што няма ў жывых навукоўца і грамадскага дзеяча Юрыя Варонежцава, які браў на сябе часта арганізацыю падобных мерапрыемстваў. Таксама, відавочна, на рашэнне пра адмову ад ранейшага фармату паўплывалі палітычныя рэпрэсіі, якія закранулі многіх актывістаў дэмакратычнага руху. Правёўшы “зачыстку”, улады перахапілі ініцыятыву ў грамадзян, што бачна па сёлетняй акцыі ля Чарнобыльскай капліцы, куды ў якасці масоўкі сагналі ідэолагаў прадпрыемстваў і сілавікоў.

Фота: з праўладных тг-каналаў

Гомельшчына з’яўляецца найбольш пацярпелым рэгіёнам Беларусі ад аварыі на ЧАЭС. У выніку трагедыі 70% тэрыторыі аказалася забруджанай радыеактыўнымі элементамі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png