Міхаіл Лапуноў – чалавек, які змагаўся за сына колькі мог

У Дзень бацькі «Штодзень» прыгадвае пра бацьку аднаго з наймалодшых палітвязняў Беларусі Мікіты Залатарова. Міхаіла Лапунова пачалі судзіць у жніўні гэтага года, ён цяпер і сам прызнаны палітычна зняволеным.

Гомельцу Мікіце Залатарову было ўсяго 16 год пры затрыманні ў 2020 годзе. Хлопец хварэе на эпілепсію і неаднаразова заяўляў пра катаванні і збіццё ў СІЗА: “Адводзяць ад камер і наносяць удары дубінкай”. Яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, з выхаваўчай калоніі спачатку перавялі ў папраўчую, а пасля ў турму. У гэтым годзе яго зноў судзілі, новы тэрмін невядомы.

Адразу пасля першага суда ягоны бацька Міхаіл Лапуноў распавядаў: «Лекаў на момант спаткання не атрымліваў 5 дзён… Будзем вывучаць англійскую мову, потым у акадэмію высокіх тэхналогій. Ганаруся ім!»

У 2023 годзе
Міхаіла Лапунова затрымалі самога. Спачатку ён адбыў сем адміністрацыйных тэрмінаў, пасля якіх яго не выпусцілі, а завялі крымінальную справу. Абвінавачванняў у ёй два: стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Але насамрэч мужчыну вырашылі асудзіць (максімальна на сем год) за падтрымку сына.

Справа ў тым, што ў 2023 годзе “экстрэмісцкім фармаваннем” паводле рашэння КДБ быў прызнаны закрыты Telegram-чат “Гомель за Никиту Золоторева”, а яго адзіным пазначаным удзельнікам — бацька палітвязня Міхаіл Лапуноў.

Суд пачаўся ў жніўні, вынік яго пакуль невядомы.

«Штодзень» выказвае словы падтрымкі ўсім бацькам, якія чакаюць дзяцей-палітвязняў і змагаюцца за іх.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары