Меней грошаў беспрацоўным і паляпшэнне статыстыкі: улады скарачаюць тэрмін на пошук працы

Тэрмін, падчас якога чалавек можа знаходзіцца ў статусе беспрацоўнага, скароціцца з паўтара года да года, пра гэта прызначаны ад Гомеля ў Палату прадстаўнікоў Аляксандр Канапацкі распавёў у эфіры рэгіянальнага тэлебачання.

Ён гэты крок называе «навацыямі», якія «накіраваныя на матывацыю чалавека максімальна аператыўна знайсці сабе працу». Скарачэнне тэрміну на гэты пошук на траціну «дэпутат» тлумачыць тым, што норма «прадыктаваная часам».

«Мы правялі аналіз сітуацыі ў 2020, 2021, 2022, 2023 гадах. Па статыстыцы, 70 працэнтаў, якія стаяць на ўліку ў службе занятасці, на працягу аднаго месяца знаходзяць сабе працу. Яшчэ 25 працэнтаў у перыяд да трох месяцаў», – заявіў Канапацкі.

Тлумачэнні пры гэтым бачацца куды больш відавочнымі. Па-першае, гэта патэнцыйнае скарачэнне выплатаў па беспрацоўі (якое і так вельмі малое ў Беларусі). Па-другое, паляпшэнне статыстыкі, так як узровень беспрацоўных улічваецца па афіцыйных звестках. Інтарэсы людзей уладамі ў гэтай сітуацыі не ўлічваюцца.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары