Медалі і ўзнагароды афіцэраў, пазбаўленых званняў

Аляксандр Лукашэнка пазбавіў званняў 80 афіцэраў, сярод якіх начальнікі з Дзяржаўнага памежнага камітэта і пагранічных войскаў, а таксама афіцэр з асабістай аховы. Многія з іх яшчэ нядаўна атрымлівалі ўзнагароды за сваю службу. “Штодзень” узгадвае некаторых з тых 80 афіцэраў, хто атрымліваў медалі і ўзнагароды.

 

 

Палкоўнік Баркоўскі Юрый Міхайлавіч, старшы афіцэр 3-га аддзялення 1-га аддзела ўпраўлення асабістай аховы Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў атрымаў медаль “За бездакорную службу” ІІ ступені.

Даведка. Медаль “За бездакорную службу” – дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснаваная 13 красавіка 1995 года. Медаль “За бездакорную службу” мае тры ступені. Найвышэйшая – I ступень.

Палкоўнік Казлоў Раман Аляксандравіч, начальнік аддзела службы асобнага кантрольна-прапускнога пункта “Мінск” пагранічных войскаў. У 2006 годзе за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў атрымаў медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені.

Палкоўнік Гірс Андрэй Алегавіч, начальнік 2-га упраўлення 1-га следчага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта. Медалі за “За бездакорную службу” ўсіх трох ступеняў і “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”.

Даведка. Медаль “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы”. Узнагароджваюцца ваеннаслужачыя органаў пагранічнай службы, а таксама iншыя ваеннаслужачыя i iншыя грамадзяне за мужнасць i самаадданасць, праяўленыя пры затрыманнi парушальнiкаў дзяржаўнай граніцы; за подзвiгi i асаблiвыя заслугi ў ахове дзяржаўнай граніцы; за ўмелае кiраўнiцтва баявымi дзеяннямi пагранiчнага нарада пры ахове недатыкальнасцi дзяржаўнай граніцы; за высокую пiльнасць i iнiцыятыўныя дзеяннi, у вынiку якiх былi затрыманы парушальнiкi дзяржаўнай граніцы; за актыўную дапамогу органам пагранiчнай службы ў iх рабоце па ахове дзяржаўнай граніцы.

Палкоўнік Радзевіч Дзмітрый Зігмундавіч, упраўленне прымянення сіл і сродкаў Дзяржаўнага памежнага камітэта. Медалі “За бездакорную службу” ІІІ і ІІ ступеняў.

Падпалкоўнік юстыцыі Аляксей Сянькоў, асуджаны на 2 гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Мае ордэны і медалі, а таксама граматы за бездакорную службу.

Аляксей Сянькоў

 

Падпалкоўнік Сяргей Пашко, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы і кадравага забеспячэння ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Медалі за бездакорную службу.

Саветнік юстыцыі Талерчык Алег Мікалаевіч, на дадзены момант публічны прадстаўнік аб’яднання сілавікоў BYPOL. Апошняя пасада – старшы пракурор упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Следчым камітэтам, мае медаль “За бездакорную службу ІІІ ступені”.

Старшы лейтэнант запасу Аляксандр Велясніцкі, памежнік. На дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА за абразу прадстаўніка ўлады і распальванне варожасці. Мае медаль “За бездакорную службу”.

Аляксандр Велясніцкі

Прапаршчык унутранай службы Навіцкая Алеся Генадзьеўна, дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення. Напачатку 2021 года за значны ўнёсак у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных здарэнняў узнагароджаная нагрудным знакам “Выдатнік”.

Штодзень

Related posts

Сем фактаў пра веткаўскага краязнаўцу Аляксандра Нікіціна, якога асудзілі да калоніі за пратэсты

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса