Майстар-клас для іх у школе №12 правёў прадстаўнік абласнога ваенкамата.
Таксама ён распавёў пра подзвігі дзяцей падчас Другой сусветнай вайны, падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і, сайтамі, «дзе можна знайсці інфармацыю пра ўдзельнікаў ВАВ і скласці сваю гісторыю», пазнаёміў з узорамі ўзбраення і рыштунку.
Усё гэта называлася чамусьці ўрокам мужнасці. Як бачна на фота, у мерапрыемстве ўдзельнічалі маленькія дзеці.
Яны і настаўнікі змаглі патрымаць у руках зброю, памераць бронекамізэльку і «адчуць сябе «сапраўднымі» салдатамі».