Выдавецтва “Кнігазбор” надрукавала “Наш каляндар” па-беларуску. У насценным календары – малюнкі і беларускія словы на кожны дзень. У студзені 2023-га можна будзе даведацца касмічную лексіку. Напрыклад, словы “знічка”, “ветах”, “золак”, “штучны спадарожнік”, “халаджавы досвітак”.
“Каляндар па-беларуску” за 2022 год таксама размяшчаў словы і малюнкі на штодзень. Сёлета год каляндар быў прысвечаны асноўным 12-і тэмам: медыцына, жывёлы, дзеясловы і дзеянні, птушкі, кветкі, лес, прыметнікі, гародніна і ягады, часткі цела жывёл, эмоцыі, адзенне, рэдкія словы.
Неўзабаве стане вядома, дзе можна будзе прыдбаць беларускамоўны “Наш каляндар”.