“Мачанка – ад слова “мача”

Рускамоўны карыстальнік ЦікТок выпраўляе беларусаў і кажа называць беларускую страву “мачанка” “маканкай”.

Паводле рускамоўнага карыстальніка, мачанка – няправільнае слова, бо “от слова макать блины”. І нават грэбліва задае пытанне: “А мачать от какога? От моча?”

Беларускамоўная блогер з Турава Алена Браніславаўна, якая мае мільённыя прагляды на ЦікТок, з іроніяй адказала рускамоўнаму карыстальніку:

– Іосіф, я вас зараз прыгаломшу, прасвятлю і заадно адкрыю сакрэт. Уяўляеце, на зямным шары ёсць такая краіна, называецца Рэспубліка Беларусь, насяляюць яе беларусы. Дык вось беларусы маюць сваю мову. І беларуская мова, і руская мова – гэта не адно і тое ж. Уяўляеце, у беларускай мове няма слова “макать”. Затое ёсць слова “мачаць”. Дык вось слова мачанка паходзіць ад слова мачаць. Мы мачаем бліны ў мачанку. І вы нідзе ні ад аднаго чалавека ў Беларусі не пачуеце слова “маканка”. Нават беларусы, якія размаўляюць на рускай мове, заўжды называюць гэтую страву мачанкай і заўжды кажуць “мачанка”. Вы, Іосіф, настолькі адукаваны, што вы нават не бачыце розніцу ў напісанні слоў, мачанка пішацца з літарай “а”, а “моча” пішацца з літарай “о”. Моча – гэта тое, што ў вас у галаве, а мачанка – гэта вельмі і вельмі смачна.

Штодзень

Related posts

Пенсіянераў прымусова пераводзяць на плацежную сістэму Белкарт

У Гомелі за хабар будуць судзіць намесніцу дырэктара “Гомельаблпасажыртранс”

У Брагінскім раёне прама ў цэнтры вёскі ўпаў дрон, людзей з некаторых дамоў адсялілі на суткі