Лёс лабараторыі амерыканскага агенцтва, што займалася вакцынамі падчас COVID-19, пад пагрозай

by ZB

Амерыканскае Агенцтва харчавання і лекаў (FDA) плануе прыпыніць праграму кантролю якасці прадуктаў у сваіх 170 лабараторыях. Гэта выклікана рэзкім скарачэннем бюджэту і працоўных штатаў у Дэпартаменце аховы здароўя і сацыяльных службаў (HHS). Як паведаміў Reuters, спасылаючыся на ўцечку ўнутранай перапіскі, звальненні могуць закрануць да 20 тысяч супрацоўнікаў. Таксама плануецца спыненне тэстаў на паразітаў, хімікаты ў прадуктах і праграмы кантролю птушынага грыпу.

Паводле NBC News, частку функцый Агенцтва хочуць перадаць іншым структурам. Аднак прадстаўнік Дэпартамента аховы здароўя гэта адмаўляе. Эксперты выказваюць трывогу, што ЗША не маюць дастатковых рэсурсаў і кадраў для эфектыўнай барацьбы з патэнцыяльнымі эпідэміямі, а ліквідацыя федэральнага нагляду можа прывесці да злоўжыванняў з боку розных карпарацый, што застануцца без кантролю.

Агенцтва харчавання і лекаў існуе з 1906 года і адказвае за бяспеку харчавання, лекаў і іншых прадуктаў. Падчас пандэміі COVID-19 менавіта яно адыграла ключавую ролю ў тэсціраванні і ўхваленні вакцын. Імкненне прэзідэнта Дональда Трампа да эканоміі можа паўплываць на эпідэміялагічную бяспеку не толькі ЗША, але і ўсяго свету. Аднак варта адзначыць, што FDA не аднойчы крытыкавалі за надта хуткае зацвярджэнне недастаткова правераных прэпаратаў.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png