Брэнд жаночай бялізны Lovelace (“Карункі кахання”) стварыла дызайнерка Карына Кудзіна з Чэрвеня. Дызайнерка любіць чытаць мастацкую літаратуру. Сярод якой і кніга беларускай пісьменніцы Евы Вайтоўскай “Гарэзлівы пацалунак”.
Станік “Гарэзлівы пацалунак” каштуе 195 беларускіх рублёў, а майткі – 95 беларускіх рублёў. Кнігу можна набыць ад 23 беларускіх рублёў.
Першая кніга рамана “Гарэзлівы пацалунак” выйшла ў 2020 годзе ў выдавецтве “Янушкевіч” і прызначаная для аўдыторыі 16-25 гадоў. Як падаецца ў анатацыі да кнігі: “Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу.” Неўзабаве мусіць з’явіцца і другая кніга “Гарэзлівага пацалунак”, аднак набыць яе можна будзе па-за межамі Беларусі праз пазбаўленне ліцэнзіі выдавецтва “Янушкевіч” у Беларусі.