180
Палітзняволеная з Гомеля Ларыса Шчыракова сустракае 50-годдзе за кратамі.
Журналістку затрымалі пасля ператрусу ў доме 6 снежня 2022 года, а яе сына змясцілі ў сацыяльны прытулак, дзе ён прабыў больш за два тыдні. Ларысу Шчыракову абвінавачваюць паводле артыкула 369-1 КК “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Ёй пагражае да чатырох год абмежавання волі. За некалькі месяцаў да арышту Ларыса Шчыракова заявіла, што сыходзіць з прафесіі.
Адрас для лістоў: СІЗА №3, 246003, Гомель, вул. Кніжная, 1А. Шчыракова Ларыса Фёдараўна.